Роднае

РОДНАЕ

Вось выйдзеш басанож на двор
А там , лiстота шамацiць
I пад нагамi – мурава
Прыемна , ласкава шумiць.

Сярод двара растуць дубы
Iм мо ужо пад трыста год,
Усё пабачылi яны
I добры час , i час нягод.

Паусюль стаiць такая цiш
Усё навокал яшчэ спiць
I толькi ветрык-забаунiк
Лiстотай з ночы шамацiць.

Удалечынi ружовы бляск
Усё навокал асвяцiу
Гэта свiтанак , як лiхтар
Сонейкам неба азарыу.

Пайшоу далей я , уздоуж дрэу
I на паляну трапiу я
На ёй – малое азярцо
З вадой , празрыстай , як сляза.

Каменьчык кiнеш у ваду
I бачна , як да дна iдзе
Павольна падае у нiз
I вось ужо ляжыць на дне.

У вадзе гарлачыкi растуць,
Нiбыта з золата яны,
Як iзумрудныя , лiсты
Сярод крышталевай вады.

На лузе кветачкi растуць,
Як самацветы каралёу.
Якi быу добры той кароль,
Што iх на лузе тут згубiу!

I каля сцежкi дзьмухауцы,
Нiбыта сонейкi гараць.
Валошкi пабач тут мiж трау,
Як iзумрыды – сапфiры.

Iдзем далей , вось ужо лес.
У iм древы-волаты стаяць.
Нiбы байцы-вартаунiкi
Краiну нашу бараняць.

I каля сцежачкi грыбы
Памiж мурау лясных растуць
Сярод iх ёсць баравiкi,
Лiсiчкi ёсць i маслюкi.

Ветрык гуляе у кронах дрэу
I лiсцем гучна шамацiць.
Навокал зырка i святло
I сонца у небе ужо гарыць.

У лесе птушачкi пяюць.
Гэта мелодыя Багоу.
Хочыцца доуга стаяць тут
I песнi слухаць шмат гадоу.

Але пара ужо дамоу
У хату мiж старых дубоу,
Мiж трау высокiх i кустоу,
Сярод старых густых лясоу.

Як хораша гуляць мне тут
Сярод гаёу , лугоу радных,
Уздоуж крынiчак , каля рэк
Сярод мясцiн радных маiх!!!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай