Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Падрастаюць пад акном бярозы

Your page rank:

Падрастаюць пад акном бярозы,
Падрастаюць дзеці ў сям’і.
У клопатах бясконцых і трывозе
Пралятаюць хутка нашы дні.

Хай бы пабылі яны малымі,
Птушаняты звонкія мае,
Ну а мы – пакуль што маладымі
Засталіся б у гады свае.

За вясною зноў надыйдуць вёсны,
Неўзабаве прабяжыць жыццё,
Час прымервае свой позірк грозны
На маё няхітрае быццё.

Толькі ў гэтых маладзенькіх дрэўцах,
У падросшых парастках сваіх,
Бачу я ўцеху, і ў сэрцы –
Радасць і пяшчота зноў да іх.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *