Раскажы…
Раскажы мне аб ветлівым моры,
Аб прылівах і сонечных бліках.
Там бакланы спрачаюцца гучна
І ва ўласных губляюцца крыках.
Там плыве над вадой белы ветразь
На мяжы са святла і сінечы.
І нябёсаў шаўковая завесь
Лашчыць хвалі марскія адвечна.
Раскажы пра мелодыю ветра,
Аб дэльфінах і шуме прыбоя.
Там у цьмяных, нязведаных нетрах
Жэмчуг матавы ёсць пад вадою.
Там далоні твае дораць ласку
І вачам я здаюся без бою.
І каханне – сапраўдная казка,
Акунуся ў яе з галавою.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
6 рецензий к 'Раскажы…'
Лариса Рудковская
21.02.2024 - 18:03Прыгожы верш! Кранае за душу!
Жанна Улахович
24.02.2024 - 21:25Дзякуй вялікі, Ларыса!
Прыемна пазнаёміцца.
Людмила Богданова
21.02.2024 - 23:14Мне тоже очень понравилось!
Жанна Улахович
24.02.2024 - 21:27Людмила, спасибо большое, что читаете и за добрый комментарий!
Валентина Гераськова
25.06.2024 - 08:29Фінал шыкоўны, зрэшты як і ўвесь твор цалкам! Вельмі спадабаўся верш! Дзякуй, Жанна!
Жанна Улахович
26.06.2024 - 23:31Валянціна, ад усяго сэрца дзякуй! За Вашу ўвагу і дабрыню!