Ранішні туман

Ранішні туман ды лістапад –
Клапатлівай восені сыны,
З шэрай павалокай далягляд
Ужо падрыхтавалі да зімы.

Неба, яшчэ светлае няхай,
Плача ад расстанняў і сустрэч
Россыпам пакуль што бачных зграй,
Птушак жорстка выкінутых прэч.

Сумам змрочным дыхае лісцё,
Ведае чаму зямля маніць.
У прадчуванні платы за жыццё,
Клён яшчэ зялёны ўжо дрыжыць.

І на жаль, што будзе зноў вясна,
Восені пакуль няма як знаць.
Толькі непазбежная зіма
Зможа ёй пра гэта расказаць.

11.09.24


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай