Прагрэс не стаіць на месцы

Прагрэс не стаіць на месцы,
Ён чэша імклівай хадой
Упарта, жвава і ў спешцы.
Не крыкнеш яму ты «стой!».

За ім дзесьці там, панура
Ледзь ногі свае валачэ
Гаротная наша культура,
Жывая.. пакуль яшчэ.

Будынкі ціснуць аблокі,
Замест людзечы – прыбор
І недзе ляціць далёка
Касмічны човен да зор.

Здаецца, усё выдатна.
Сучасны тэхнічны век..
Чаму ж чалавек так здатна
З прыродаю творыць здзек?

Сярод бясконцага руху
Ды ско́расных аўтадарог,
Паблізу ў лесе, дзе глуха
Са смецця высіцца стог.

З пластмасы і шкла бутэлькі,
Іржою з’едзены прас
І нават з нечай пасцелькі
Ляжыць дзіравы матрац.

Пацёрты кусок пакету
Павіс на яловым карчы.
Відаць па рэшткам банкету:
Гасцілі тут быдлачы.

Сабраць бы іх гуртам разам,
Усе прачасаць куты,
Упхнуць у човен з наказам
Ды выслаць.. адсюль.. туды..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай