— смоўжык
паўзе дарогай непрыкметнай
маленькі смоўжык дзень за днём.
куды спяшаецца малеча?
спрабуе ён знайсці свой дом.
паўзе па дрэвах і дарожках,
праз рэчкі, поле і дамы.
маленькі смоўжык есці хоча,
а значыць трэба адпачыць
пашанцавала маленятке,
патрапіў ён у дзіўны сад:
кавалачкі тут груш і яблык
суніцы, кветкі — ўсё на смак
пачаставаўся там малеча
і думу думаць ён пачаў:
навошта мне спяшацца далей,
коль ўсё знайшоў, што я шукаў?
тут розных шмат і страў, і кветак
і цень прыемны, нават днём
тут акіян, таксама ружы,
расліны, дрэвы – вось мой дом!
[23.07.24 | В. Гарцукевіч-Рэнн]
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать