Прыбой
Акіян наступае нахрапіста.
Беражонага Бог беражэ.
Неба нізка бяжыць, ухабіста,
Значыць быць немінуча бядзе.
Насцярожана птушкі слухаюць
Акіянскі трывожны прыбой.
Хвалі доўга, працягла бухаюць,
Быццам клічуць мяне за сабой.
Промень сонца рэзка, парывіста
Працінае нябёсаў гладзь.
Ён малюе на хвалях разрывіста
Шлях, якім небяспечна шагаць.
Я малая, бы кропля, і робкая
Утаропіла вочы ў рваны шлях,
А стыхія магутная, бойкая
Не спыняе шалёных атак.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию