ПРА ШТО ГАВОРЫЦЬ ТОЙ…

Дарога славіцца бясконцаю хадой,
Напрамкам, краявідамі, размахам…
Але пра што ж тады гаворыць той,
Хто кажа, што ідзе жыццёвым шляхам?..

Што на дарозе мае ён сваёй?..
І чым славуты шлях яго жыццёвы?..
Ці пакідае след ён за хадой?..
Ці мае тых, што ўслед ісці гатовы?…

Ці мае мужнасць ў дарозе быць сабой?
Не збочыць праз няўпэўненасць і страхі…
Пра што ж ў рэшце рэшт гаворыць той,
Хто кажа, што ідзе жыццёвым шляхам?..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай