Перавага
Ёсць перавага важкая гадоў,
І што б там аптымісты ні казалі,
Упэўнена сцвярджаю зноў і зноў:
Мы аб гадах не раз пашкадавалі…
О, колькі мы зрабіць яшчэ маглі б,
Калі б гадоў нам скінуць гэтак дваццаць,
Нас да нябёсаў крылы ўзнялі б,
Люстэрка перасталі б мы баяцца.
Не трацілі б на дробязь марна час,
А часу б на сябе не шкадавалі,
Было нам прыкра потым, і не раз,
Што мы ў сабе галоўнае гублялі.
Гублялі мы натхненне, моц і спрыт,
Гублялі прыгажосць узнёслай мары,
Нас паглынаў уладар – жыццёвы быт,
Часцей паўзлі не воблакі, а хмары…
А колькі навалілася хвароб,
Якіх раней чамусь не заўважалі,
Адчулі ў целе сілы недахоп:
Калі на ложку столькі мы ляжалі?
Ад нас часцей уцякае пазітыў,
І кружыць галаву ўжо не каханне,
Прыемны для душы другі матыў:
Не кліча болей вечар на спатканне.
Ужо зусім не хочацца мудрэць,
А вабіць маладая бестурботнасць…
Каму, скажыце, хочацца старэць?
Бо старасць – вораг слову “бесклапотнасць”.
Вось перавага змрочная гадоў,
Што б ні казалі гора-аптымісты,
А я вам паўтараю зноў і зноў:
Мяне не вабяць старасці маністы…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Перавага'
Татьяна Богданович
07.08.2023 - 11:13Глубокое, философское стихотворение, спасибо!
Светлана Бреус
07.08.2023 - 12:41Дзякуй, Таццяна!!! Прыемна чуць.