Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Студзень

Your page rank:

Які цудоўны месяц студзень!
З карункаў вытканы і ўзораў.
Бадай, прыбраней і не будзе,
Ды вельмі зменлівы ў ім нораў.

То ў вальсе круціць завірухай,
Захутаўшыся ў снежнай шалі.
Спявае песню сумна, глуха,
І танчыць з ветрам у белай зале.

То разагнаўшы ўсе аблокі,
Запаліць сонца ў чыстым небе,
І тое прамянее ўбокі,
Бліскоча на крухмальнай глебе.

А шэрань шые ўсім сукенкі,
Разгафтаваўшы срэбнай стужкай,
Ва ўборах дрэўцы, як паненкі,
Сярод пярынаў і падушак.

Сцюдёны месяц і яскравы,
То цешыць усіх, а то трывожыць,
То прапануе нам забавы.
А ў цэлым – добры ды прыгожы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *