Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

БЕЛАРУСАЧКА

Your page rank:

Неяк я сустрэла дзіўную дзяўчынку,
Та збірала ў кошык спелую малінку.
Яркая сукенка, блакітныя вочы,
Нібы фея казак, што прыходзіць уночы.
Басанож ступала дзіўная дзяўчына,
Працы не цуралася, ай да малайчына.
Поўны кошык ягад у руцэ трымала,
Кожную галінку смела аббірала.
Паслухмяна ягады ў кошык ёй скакалі,
“Дзякуй табе, краля,” – нібыта казалі.
За дзяўчынай спрытнай доўга назірала,
Потым не стрывала і сціпла запытала:
“Ты адкуль, красуня, і чыя ж дачка?”
А ў адказ пачула: “БЕЛАРУСАЧКА!”

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *