ПАВУЧОК

Рухавы майстар-павучок
Даўно ўжо запрымеціў
Сухі на яблыні сучок –
Карункі там развесіў.

Падкраўся ціхенька так-сяк
Каб здзейсніць свой учынак,
Ды атрымаўся там “гамак” –
Для мушкі адпачынак.

Гайдае ветрык на сучку
Сухую мушку зранку.
І там прыйшлося павучку
Чакаць свайго сняданку.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай