Ноч у лесе

Маладзік у небе ззяе,
Птушак срэбрам спакушае,
Каб ляцелі да аблокаў
Ад чужых, павольных крокаў
З лесу цёмнага, бо хтосьці
Ломіць дрэвам з рэхам косці –
Стогадовыя галіны.
І чуваць, як цар змяіны
Выпаўзае з-пад пянька
На святло маладзіка.

29.IV.1998


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай