Не прадаецца
Хата бацькоўская не прадаецца
Людзям чужым ні за якія грошы.
Месца, дзе выраслі, нам застаецца…
Лаўка, калодзеж, на прыпечку кошык.
Трэба ўспомніць, як долю шукалі
Продкі, што зведалі горыч пакут.
Але сумленне сваё не аддалі
Пану, што марыў забраць родны кут.
Дзеці малыя ў цацкі гулялі,
Казкі чыталі і бавілі сны.
Кожную рэч сапраўды паважалі,
Песні спявалі ў чаканні вясны.
Верылі, марылі, шчыра кахалі
Людзі, якія жылі тут да нас…
Мабыць, усё лепшае сцены ўвабралі,
Каб падзяліцца цяплом і праз час?
Хата бацькоўская не прадаецца…
Тут карані, светлыня і спакой!
Нам яна ў спадчыну перадаецца,
Каб заставацца заўсёды жывой!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
7 рецензий к 'Не прадаецца'
Зміцер Менскі
14.11.2023 - 08:17Прачытаў, Ірына, усе вашы вершы.
Вельмі прыгожая, складная рыфмоўка.
Сэнс вялікі ў кожным творы.
Пра мужчын вельмі жорстка напісалі. Мабыць, шмат дрэнных было на вашым шляху.
Наогул, выдатна пачынаеце свой творчы шлях.
Ірына Чайкова
14.11.2023 - 08:24Зміцер, вялікі дзякуй за такія шчырыя словы) Мне вельмі прыемна) Я толькі пачынаю творчы шлях, таму так важна, каб людзі, якія самі пішуць цудоўныя вершы, падказалі і параілі! Яшчэ раз дзякуй Вам♡
Мая Шаламіцкая
14.11.2023 - 14:27Зміцер, так пішуць пра мужчын не дзеля таго, каб пакрыўдзіць усіх, а бо большасць з іх менавіта так ставяцца да жанчын. І гэты верш як зварот увагі да гэтай праблемы.
Дзякуй Ірыне Аляксандраўне за такі файны верш!
Ірына Чайкова
14.11.2023 - 22:20Дзякуй, Мая) Вы мая надзейная падтрымка, мае дзяўчынкі) Мае беларусачкі♡
Сяржук Пясэцкі
16.11.2023 - 16:29Цікавы верш, але рыфмоўка ў першым катрэне
крыху адрозніваецца ад астатніх,
тэзіс ваш Ірына зразумелы, але фота мяне крыху здзівіла
С дружным вітаннем,
Серж
Ірына Чайкова
16.11.2023 - 18:15Дзякуй, Серж, за парады. Прыму да ўвагі. А фота чаму здзівіла? Гэта сапраўдная хата майго бацькі ў вёсцы. Там даўно ніхто не жыве, але прадаваць ніхто з нас не будзе, ніколі, бо хата бацькоўская не прадаецца…
Сяржук Пясэцкі
16.11.2023 - 18:33шмат, хто ператварыў старыя хаты бацькоў у дачы,

калі не даглядаць хату, яна бо згніе, або згарыць,
ведаю шмат такіх выпадкаў, зямля зарастае бур’яном,
а суседзі глядзяць ваўком