Наша вішня
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
-Мама, паглядзі ў акенца,
Белая пярына
Абхінула наша дрэўца, –
Кажа мне Ірына.
-Як чароўная нявеста,
Стала наша вішня.
Хто яе за ноч расквеціў,
Бісерам павышыў?
-Гэта ўсё вясна-красуня
Дрэвы прыбірае,
Ёй прыйшла пара – усюды
Прыгажосць стварае.
І цудоўным араматам
Шчодра напаўняе,
Быццам кужалем усю хату,
Прыроду аздабляе.
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать