Мой востраў

***
Я на востраве сваіх ўспамінаў
Без прыпынку ўзвожу на пяску
Вельмі няустойлівы будынак-
Скошаныя вежы на баку.
Вецер дзьме, вада габлюе,
Разбурае хісткія пласты.
Час ад часу ураган шыбуе-
Валіць ненадзейныя муры.
Кожны раз раблю нанова
Замак непадобны на стары.
Мая выспа вольнай забудовы.
Прыгадаю што-дадам сюды.
Вось мурую моцныя цэгліны-
Ад маленства засталІся мо.
Менавіта з гэтых успамінаў
Будзе добрая сцяна з акном.
Толькі зноў чагосьці не хапае,
Каб стаяў мой замак на вякі.
Задрыжыць ў тумане і растане,
Як забуду, што было якім.
Лесвіца з мінулага ў наступным,
Па-над ёй запальваю агні.
Каб ісці наперад па прыступках
З памяці ўкладаю камяні.
Спадзяюся, дойга са мной будзе,
Пакладу яго напрыканцы,
Мой апошні камень-сэрца ў грудзях.
Яго трэба неяк зберагчы.
Я будую – час павольна разбурае.
Майстэрскі супраць мяне гулец.
Не спыняюся, бо добра знаю
Толькі затрымаюся -канец.
Як не пнуся, час перамагае.
Я спяшаюся, ён проста йдзе.
А калі і дабудую, ці пазнаю
Выспу тую ў зЫбістай вадзе?

12.10.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай