Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Каханне
Оцените стихотворение:

Your page rank:

А што такое каханне?
Напэўна, гэта жаданне
Быць побач, бачыць, імкнуцца
Стаць лепшым, разам прачнуцца.

Гэта, калі чакаеш,
Калі за руку трымаеш,
Хочаш дарыць свой клопат,
Не лічыш гэта работай.

Каханне сябруе з пяшчотай,
Спагадай, калі ўпотай
Для любага робіш учынкі
І не шкадуеш гадзінкі.

Каханне змывае межы,
Дзе я, а дзе ты – не ведаю.
Калісьці і будзе растанне,
Але пакуль што – каханне.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *