Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сустрэнемся ў Мроі
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Сьпявае птушак трэмалам,
Глынае анакондай.
Не ўскладняй, не трэба нам
Жыцьцёвых нанакордаў.

Найпершай, арханёлавай,
Хай віялінай грае.
Давай палаць агнём, давай
Паміж зямлёй ды раем.

Давай парвем тэорыю
Ўсіх вядомых струнаў.
Спазнаем звышпрасторы юр,
Свабоды вып’ем трунак.

Ды змуста хай смыком сваім
Віёлы сэрцаў кроіць.
Хай дзесьці па-за Космасам
Сустрэнемся ў Мроі.

30.08.2021

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.