Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Белыя карункі

Your page rank:

Зноў апранаецца зямля,
Ідзе паволі снег.
Сняжынак пульхных мітусня,
І роўны санак бег.

Усе дрэвы ў кужалі стаяць,
Паснулі птушкі недзе,
І сцежкі срэбрам зіхацяць,
Усё зноў у белым снезе.

Парад цудоўнай чысціні,
Прыбрана, як у свята,
Не зробіць той харашыні
Акуратыст заўзяты.

Прырода, быццам чарадзей,
Змяняе нам малюнкі,
І робіцца настрой святлей,
Калі вакол карункі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *