Ля гэтай бярозы, было дзе каханне
Ля гэтай бярозы, было дзе каханне
Яскравым праменьчыкам, подыхам сну,
Застаўся тым хлопцам, чакаў што спаткання,
Што верыў пачуццям і шчасцю свайму.
І сам уплятаў свае мары з касою,
Што падалі з белых, каханых плячэй.
А мары дрыжалі, адзіна, з табою,
Як слёзы ад шчасця ў азёрах вачэй.
З табой засталася і мэта, і праўда,
Якімі я жыў і якімі кахаў.
Бярозы і клёны давалі парады,
Але я заўсёды пра іх забываў.
Не ведаў пра тое, што наша каханне
Дае і бярозам, і клёнам іх моц.
І кінуўшы ўсё, будзе мне пакаранне.
Пачуцці цякуць смачным сокам бяроз.
Але ўжо ніхто ім цяпер не нап’ецца,
І, нават, такама яго мне не піць.
Усё ў гэтым вершы пра нас застаецца
Пра гэта ніколі зусім не забыць.
І кожнай бярозе чытаю я вершы,
Якія пісаў пра цябе і мяне.
А твой пацалунак, самы той першы,
У памяці будзе, як сонца ў акне.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Ля гэтай бярозы, было дзе каханне'
Валентина Гераськова
25.12.2024 - 18:17Вельмі прыгожы і душэўны верш, прачытала з задавальненнем! Дзякуй Аляксандр!
Александр Пастушков
25.12.2024 - 18:34Дзякуй вам. Усі вершы, якія я пішу толькі аб адным – гэта каханне і пачуцці. Яны бываюць рознымі
Татьяна Богданович
26.12.2024 - 14:23Цудоўны верш, дзякуй!
Александр Пастушков
26.12.2024 - 22:17Дзякуй Вам. Гэты верш як быццам ліст у мінулае, дзе я яшчэ ёсць.