Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Зязюля

Your page rank:

У гушчары далёкім зязюля кукавала,
Мне гады лічыла, ці кагосьці звала?
Болем адклікалася яе кукаванне,
Бо ў ім адчуваліся пяшчота і каханне.

Мне здаецца, птушка дзетачак шукала,
Лёс свой адзінокі зычна праклінала:
“Дзе ж Вы, мае дзеткі, да мяне ляціце,
Галаву радную да сэрца прытуліце!”

Кукавала доўга, а ў адказ – маўчанне,
Дзеці не спяшаюцца з маткай на спатканне.
Мабыць у чужынцаў добра ім жывецца,
І смуга па маці не хвалюе сэрца.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *