Крочу я па краі ўласнай бездані…

Крочу я па краі ўласнай бездані,
Што стварыў калісьці ў час нуды.
Ногі ўжо слабыя, сэрца з бедамі,
Ды і ўвесь я хворы і худы.

Ці ўпаду ў яе, яшчэ не ведаю…
Можа, дасць Бог, выйду на святло,
Адпачну хвілінку і паснедаю,
Пахваліўшы райскае жытло.

19.VIII.1995


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай