Ключы ад мары і надзеі
Я зачыню ў мары свае дзверы
І выкіну ключы, каб не знайсці.
Больш я нікому шчыра не паверу,
Свой шлях адна павінна я прайсці.
Душа застыла, сэрца замірае…
Я адзінокая сярод людзей.
Каму за 50, той пэўна знае,
Як цяжка жыць, калі няма надзей.
Надзеі зніклі…Зніклі чары…
Усё пакрылася імглой.
І больш ужо я нііаб чым не мару,
Я зразумела: зручна мне адной.
Я больш нікому шчыра не паверу,
Бо ўсе раўно ўсё фікцыя, абман.
Я шчыльна зачыню за сабой дзверы,
Пакрые мары ранішні туман
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию