КЛАДЗІ НА ШАЛІ
Вадзе агонь, шаленству супакой,
Агідзе захапленне, д’ябалу дэталі…
Свет — супярэчнасць між святлом і цемнатой.
Дык што ж рабіць? Кладзі на шалі.
Прымай рашэнні, выбірай шляхі,
Жыві цяпер, плануй надáлей.
Але ўсе дзеянні, учынкі і грахі
Узважвай добра і кладзі на шалі.
Не ўзгадвай ліхам, не хадзі за край,
Свой розум май, чаго б там не казалі.
Нават паскудству словы падбірай,
Бо слова можа быць пакладзена на шалі.
Можна прыслухацца, а можна не зважаць,
То ж толькі верш, а не закон скрыжалі.
Але ж не станеце, напэўна, адмаўляць,
Што ён ужо пакладзены на шалі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'КЛАДЗІ НА ШАЛІ'
Ірына Чайкова
28.02.2025 - 08:17Вельмі глыбокі верш…
Васіль Салавей
28.02.2025 - 10:07Дзякуй! ❤️
Надзея Беларусачка
02.03.2025 - 23:17Прыгожы верш
Васіль Салавей
02.03.2025 - 23:22Дзякуй за падтрымку!