Калі хочаш

Калі хочаш, я цябе забуду
Нават рукі, нават валасы.
Перастанеш згадвацца паўсюды,
Прамень сонца ляжа дзе касы.
Выцягну з табою ўспаміны
З кожнага таемнага кута,
Каб спаліць пад нашаю рабінай,
Ды яе таксама апасля.
Імем хай тваім гуляе вецер,
Ды й варожыць дзе ты ў гульбе,
І ніхто ў гэтым белым свеце
Не заплача нават аб табе.
Я забуду моцна, нерухома,
Ты сышоў, няма ніяк цябе…
Толькі я не веру, што свядома
Гэтага ты хочаш ад мяне.

16.02.25


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай