Гляджу я з сумам на пустую вёску

Гляджу я з сумам на пустую вёску,
На хату, што ў дзядоўніку стаіць…
На месцы ганку – вырасла бярозка,
Яна з дакорам на мяне глядзіць.

Няма нікога, вымерла ўся вёска,
А моладзь – у горадзе даўно,
Схілілася самотная бярозка,
Травой па пояс зарасло гумно.

Няма ўжо сцяжыначак да рэчкі,
Зраўнялі ліўні каляю дарог,
Не топяцца даўно ў хатах печкі,
Ніхто сустрэць не выйдзе на парог…

Жывём па гарадах – няма адзінства,
Ёсць новыя сябры, свая сям‘я,
І толькі ў памяці вёсачка дзяцінства,
У кожнага із нас яна свая!
_________________________________
28.06.24г. Валянціна Гераськова


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай