Глухазім’е
Студзеньскі дзень над планетай Зямля,
Сумны сяджу над палонкаю Я:
Плотка не клюне, не возьме карась –
Хоць ты, знадворку, сядзі не вылазь.
Толькі да хаты нацэліў свой крок, –
Затанцаваў, патануў паплавок!
Лютаўскі дзень над планетай Зямля,
Зноў над палонкай насуліўся Я:
Лешч не падыме, не схопіць акунь, –
Досьвед рыбацкі далёка засунь.
Толькі сабраўся я вуды зматаць, –
Бачу: ізноў пачынае кляваць!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию