*** (гэта ты…)
гэта ты
я стамілася да цябе вяртацца
каб не звар’яцець у такія моманты трэба засяроджваць увагу на самым істотным
я існую
я жывая
каб не звар’яцець у такія моманты я засяроджваю ўвагу на шматлікіх дробязях
на нітачцы якая тырчыць з майго гузіка
на далёкім памяранцавым святле ліхтара
на малюнку дзяржаўнага герба расцягнутага над дарогай
ніколі раней не заўважала што прашпект дрыжыць пад нагамі
спадзяюся ён прабачыць маю залежнасць
каб дыхаць роўна я засяроджваю ўвагу на болю ў рэбрах
мароз але не замерзну
я перехожу на русский чтобы он меня не понял а ты не узнал
я пытаюсь унять дрожь в руках но вдруг понимаю что это не руки а я
он спрашивает что со мной но я не могу объяснить
как и всегда когда вижу тебя
чтобы не встретиться с тобой я сбегаю за сотни километров от минска
надеюсь ты рад ?
в моём городе ты бываешь 55 дней в году
в эти дни я плачу
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию