Галалёд пакрыў дарожкі саду…
***
Галалёд пакрыў дарожкі саду,
Цёплы вецер сустракае ноч,
Што ідзе-брыдзе па лістападу
Ў мяккай цемры маіх сініх воч.
Галалёд пакрыў дарожкі саду.
Ты прабач мне галалёд душы,
Што брыдзе са мной па лістападу
Ў чорнай-чорнай восеньскай глушы…
28 лістапада 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию