Група кроўная
Цёплае месца,
А вуліцы ждуць адбіткаў нашых ног,
Зорны пыл на нашых нагах.
Мяккае крэсла, у клетку плед,
Не націснуты ў свой час курок.
Сонечны дзень у асляпляльных снах.
Група кроўная – на рукаве,
Мой парадкавы нумар – на рукаве,
Пажадай мне ўдачы ў баі, пажадай мне:
Не застацца ў гэтай траве,
Не застацца ў гэтай траве.
Пажадай мне ўдачы, пажадай мне ўдачы!
І ёсць чым плаціць, але я не хачу
Перамогі любой цаной.
Я не хачу нікому ставіць нагу на грудзях.
Я хацеў бы застацца з табой,
Проста застацца з табой,
А высокая ў небе зорка кліча мяне ў шлях.
Група кроўная – на рукаве,
Мой парадкавы нумар – на рукаве,
Пажадай мне ўдачы ў баі, пажадай мне:
Не застацца ў гэтай траве,
Не застацца ў гэтай траве.
Пажадай мне ўдачы, пажадай мне ўдачы!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать