Дзяўчынка дзівосная
Дзяўчынка дзівосная,
кропкай дрыготкай
у тумане мараў сваіх
знікла зусім…
Сустрэла там вожыка,
ён…
Шукаў там
бурку каурку сваю,
але…
Не знайшоў.
Бедны,
дрыжаў і ісці не мог ён,
ужо
Яна падняла яго,
і…
Сагрэла ў далоньках сваіх,
а што было потым,
ніхто не даведаецца,
ну,
ніяк.
Дзяўчынка заснула пад елкай,
забылася, а…
А сны забываюцца, што ты тут зробіш,
нічога не зробіш з гэтым зацятым туманам.
Вось!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию