Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вобразы роднага краю

Your page rank:

Прайду па Наберажнай вуліцы,
Звярну ў бярозавы гай:
Бярозка адна к адной туляцца,
Навокал зірнеш – зямны рай.

Клён лісцем пяшчотна шапоча,
Як быццам тайну нейку раскрывае,
У тон яму асінка штось бармоча…
Аб чым размова? – Бог, напэўна, знае.

Хваля рачная песціць твае вуха,
Нясе спакой душэўны, благадаць…
Мелодыю яе ты сэрцам слухай,
Песню прыроды лёгка распазнаць.

А з неба сонейка ўсміхаецца прыветна
І дорыць усім праменьчыкі цяпла.
Прырода родная па- своему адметна,
На ўсіх хапае шчодрасці, цяпла.

Так не праходзьце міма, заўважаеце
Красу сваіх родных мясцін.
Павагу і любоў у сэрцы захавайце!
Адна Радзіма ў нас….І Бог адзін…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *