Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ноччу дула завіруха,
Ажно свету не відно.
Ветрам біла ў сцену глуха,
Снегам сыпала ў акно.
Выла ў коміне, свістала,
Абрывала правады.
Усё навокал замятала—
І дарогі, і сляды.

Але ранкам ціха стала.
Снег на сонцы заблішчаў,
Ён на дрэвах і на дахах,
На платах адпачываў.
Усё прыгожа і бялютка,
Быццам, казачны абшар,
А ў паветры так ціхутка,
Бо марозік затрашчаў.

Лютаваў мароз-пацешнік,
Спаць нікому не даваў.
Замануў звяроў у валежнік,
Птушак да людзей прыгнаў.
Закаваў ручай да донца—
Не сапне і не дыхне…
І, хоць ярка свеціць сонца,
А мароз усё жме і жме…

Але вось, ігрышча дзецям!
Лопнуў злыдня той мароз.
За спіною свішча вецер,
Імчыць з горкі санак воз.
Звонка ценькають сініцы,
Капае са стрэх вада.
Можна зноў павесяліцца!
Вось, якая ты, зіма!

1995 г

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *