Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Родныя словы

Роднае  слова гаворыць..
Ды й не гаворыць – пяе!
Роснымі травамі звоніць,
У шолаху лісцяў жыве.

Пераліваецца ў рэчцы,
У жыце на полі цвіце,
З пахам мядовае  грэчкі
Гутарку цёплу вядзе.

Ветрам у акно завывае,
Снегам цярушыць зямлю…
Роднае слова жывое…
Ім я душу атулю.

Месяцаў назвы,  як дзеці,
Кожны  з душою сваёй,
Кожны з сваёю прыкметай,
Уласціваю   назве адной.

Студзень –   астудзіць зямельку,
Люты –  лютуе мароз.
А сакавік  – пачастуе
Сокам са статных бяроз!
 
Красавік – закрасуе,
Заквітнее вакол.
Травень-  травіцай шаўковай
Ляжа на ўзмежак і дол.

Чырвонай ягадай спелай
Чэрвень парадуе вас.
Ліпень  –  пяшчотна і ўмела
Чаем напоіць не раз.

Жнвень – жніво пачынае,
Хлебам накорміць год.
Верасы расцвітаюць –
 Верасень…Пчолы… мёд….

Вось і кастрычнік прыходзіць,
Апрацавалі лён-
 Кастрыцы шмат ападала,
Прыносіла праца плён

Лістапад –  сваё лісце
Дываном разаслаў,
Снежань  – яго зацярушыў,
Снегам бялюткім прыбраў.

Словы гавораць, пяюць.
Радуюць, песцяць, гучаць…
Значыць, словы жывуць..
Трэба нам іх шанаваць..

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *