Цвіце язмін. Сяджу адзін…
***
Цвіце язмін. Сяджу адзін,
Гляджу на дзень, як прывід, змрочны.
Яго падсвечвае язмін,
І пах нясе скавыш паўночны.
Цвіце язмін. І лесу клін
Глядзіць на цвет яго малочны.
І гнецца да зямлі язмін.
Гадзіннік сыплецца пясочны.
І час бяжыць. Язмін стаіць
У квецені сваёй чароўнай.
І толькі б жыць, каб квецень піць,
З ёй сувязі не страціць кроўнай.
17 чэрвеня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию