Цёплая восень…
Цёплая восень. Прыгожая ты.
Праз развітанне пабачыў каханне.
Хмарна ў думках. У вочы глядзі,
Каб не згубіцца зусім на світанку.
Цемра схавала праменні ў цень.
Мне так цудоўна, пяшчотна на сэрцы.
Ты маё сонейка ў пахмурны дзень,
І без цябе так маркотна ў люстэрцы.
Цёпла ў небе, павольна з дажджом.
Кропелькі сумна пасыпалі з хмары.
Ты так сумленна, цудоўная днём,
Ведаю, знаеш ты ўсе мае мары.
Неба ў зорах, нібыта ў сне.
Цяжка трымацца, і месяц смяецца.
Вуліца ціха схавае цябе,
Праз развітанне адчуў светач сэрца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
26.10.2024 - 12:03Вельмі прыгожы, пяшчотны верш, дзякуй!