Ціўкаюць птушкі пад небам вясновым…

***
Ціўкаюць птушкі пад небам вясновым,
Белыя хмаркі павольна плывуць,
Грэюць цюльпаны пад сонцам галовы,
І да сябе твае вочы завуць.

Не, не глядзі ты на белыя хмары,
Мары твае не намочыць дажджом!
Сонечна сёння, і дзень сёння марыць
Стаць незабыўным і радасным днём.

08. 05. 2020 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай