ЧЫТАЦЬ СУСВЕТ.
Пакіну дом і ласку дабрабыту,
Шалёны рытм няспынных гарадоў,
Каб там, дзе неба ў колер антрацыту,
Чытаць сусвет маўклівы між радкоў.
Мо каб згадаць, а, можа, каб забыцца
Даўно ссівелым ці нязнаным пачуццём…
Каб піць нагбом праз край першакрыніцы,
Развагі, думкі, сэнсы і жыццё.
І пакуль час цішком хвіліны крадзе,
Ў ноч ідучы маўкліваю хадой…
Шабурхне мятлікам — і ў той жа міг асядзе,
І да душы прытуліцца спакой.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'ЧЫТАЦЬ СУСВЕТ.'
Надзея Беларусачка
02.04.2025 - 19:49Кранальна, прыгожа.
Васіль Салавей
03.04.2025 - 09:59Дзякуй!