Бывай

Мы не сустрэнемся болей ніколі.
Ніколі не ўбачу вачэй я тваіх.
У ўспамінах бяжым мы па полі,
А зараз сумуем з табой удваіх

Прабач, не прыйду да цябе я болей,
Не буду з табой размаўляць аб усім.
Баюся зрабіць усё толькі горай,
Бо ведаю, будзеш ты з кімсьці другім.

Мяне не сустрэнеш ужо ў наваколлі,
Ды ў успамінах будзе толькі абрыс.
І не успомніш аба мне ты ніколі,
Ды аб колькасці характару рыс.

Я не кажу “да пабачэння!” зноўку,
А прамаўляю толькі “бывай…”
Бо болей не бачу з гэтага тоўку.
Такі тут вынік, мяне выбачай.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай