Мой родны дом

А ты без нас сумуеш, родны дом?
Каму ўслед глядзяць акенцы-вочы?
Каго вітаеш ты сваім святлом,
У цемру ўглядаючыся ноччу?

Што шэпча ў сне табе старая груша,
Ці прылятаюць на яе шпакі?
Як часта бусел над таполяй кружыць?
Ці ўсміхаюцца рамонкі ля ракі?

Без нас ты слухаеш і спевы жаўрукоў,
І цішыню ў чыстым сінім небе.
Ды толькі дзе ён пах ад васількоў
І той духмяны, смачны водар хлеба?

Мой родны дом, вакол вясна смяецца
І толькі ты заўсёды ў журбе.
Усё часцей баліць па табе сэрца,
У сумных думках рвецца да цябе.

Прашу цябе, маленькая радзіма,
Ты толькі нас прабач і не крыўдуй,
Што здрадзілі табе, мая хацінка,
Я са слязьмі цябе прашу: «Даруй …»


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай