Бяроза. . .

Бяроза галінкамі палошча вышэй даху
Яшчэ вышэй дажджы мітусяцца без адпачынку
Што значыць вышэй бліжэй
і ці трэба перамога ў смяротным паядынку

А кроплі ўжо флаконы сноў разносяць
Праз дзіравыя жмені пяшчотных дажджоў
Вечар цёплай падушкай для цікавых вачэй
Бруі пырскамі малюнак наносяць
і вецер кідае смугой зноў і зноў
У таямніцу бязмежных начэй


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай