Адналюбы

Адналюбы

Светлай памяці маёй дарагой
жонкі Н.В. прысвячаецца

У зямным жыцці мы былі разам пяцьдзесят і два гады,
А у пазазямным – мы будзем побач назаўжды.

Ужо дзевяты я дзесятак размяняў,
Шчыра чаго жадаю людзям маладым.
Нажаль, хвароб нібы на ёлку цацак начапляў.
Усяроўна, дзякуй лёсу за пражытыя гады.

Выходзіць, што апошні тайм я адыграў.
Прыйшла пара рахункі мне падводзіць.
Калі рашэнне гэткае прыняў,
Трэба у кладоўку памяці заходзіць.

Жыццё пражыць – не пальцы у рот і свіснуць,
Ды перайсці праз поле напрасткі.
Няшчасці і хваробы могуць так прыціснуць,
Чаго не пажадаеш нават ворагам, браткі.

Калі было ужо нам гадоў пад трыццаць,
Знайшоў з вялікай літары я Чалавека.
Яна ж у маёй асобе атрымала “прынца”.
І пражылі мы разам болей за паўвека.

Сустрэліся мы, мабыць, па астральнаму званку,
Калі пад Мінскам Курган Славы насыпалі.
Дзе ёсць і нашы два вядры пяску.
Там мы адзін другога і “арыштавалі”.

Той дзень здаваўся нам бясконцым.
“Зняволеных” па згодзе ён у сям’ю замкнуў.
Наш карабель у шматгадавой вандроўцы
Не атрымаў прабоін і не патануў.

За што Гасподзь нас так узнагародзіў?
Яму, вядома, з вышыні відней.
Шлюб, як Іван ды Мар’я, кажуць у народзе ,
Каштоўнасцей любых найдаражэй.

Мы аднагодкі даваеннага “прызыву”.
Яна аж на тры тыдні за мяне старэй.
І выжылі у часы вайны на дзіва,
Ды і пасля было нам не лягчэй.

Да сваёй мэты прабіваліся мы самі.
Вучыліся, жыццёвы досвед набывалі.
І, урэшце, “селі у аднолькавыя сані” –
Як і хацелі, неблагімі дактарамі сталі.

Нас па жыцці суправаджалі два анёлы.
Іх называюць – вернасць і любоў.
Яны з нябеснай найвышэйшай школы
Прыходзілі у тумане дзіўных сноў.

Сказаць, што жылі мы душа у душу,
Можна, ніяк не пакрывіў душой.
Тут я праўдзівасць не нарушу,
Калі скажу, што я шчаслівы быў з табой.

Узнікалі часам спрэчкі ад сямейнай “бытавухі”,
Але праблем сур’ёзных не было.
Мы не эбіралі плётак ад аматараў “чарнухі”,
І пазбягали тых, у каго язык, як памяло.

Характар маю я далёка не узорны.
Часам магу не так сказаць, альбо зрабіць.
У яе, наадварот, раважлівы, спакойны.
Такія якасці нам памагалі не ” іскрыць”.

Усё жыццё яна самааддана працавала
І зарабіла ветэранскую медаль.
Ды глебу для хвароб падрыхтавала,
Здароў’е страціла, нажаль.

І мая любая неспадзявана захварэла.
Хваробай рэдкай, цяжкай, агрэсіўнай.
Усё разумела, бедная. мужна цярпела,
А медыцына аказалася бяссільнай.

Банду хвароб перамагчы не удалося.
Каронавірус у жыцці яе паставіў кропку.
Мне да канца быць з ёю давялося,
І я не змог забраць у смерці жонку.

Даруй, што уратаваць цябе не здолеў.
На небе месца для дваіх даволі.
Упэўнен, што мая душа сустрэнецца з тваёю,
Каб больш не разлучацца нам ніколі.

А на мяне ты, калі ласка, не крыўдуй,
Што за табой услед не паспяшаўся.
Лёс выбірае на каго наслаць бяду
І мной займацца, мусіць, не збіраўся.

Я перажыў надзвычай цяжкі стрэс,
Што захапіў мяне, у дэпрэсію загнаў,
А тут яшчэ і псіхалагічны прэс.
Панічнага настрою мне дадаў.

Усё стала аднакаляровым, шэрым
І страціла жыццё усялякі сэнс.
Начамі сняцца розныя пачвары і хімеры,
Прапаў да звыклых справаў інтарэс.

Журба душу маю апанавала.
Усё ж розум страту гэту прынімае –
Прырода яго думаць застаўляла.
Аднак, душа такое не успрыймае.

Надоўга пасяліўся смутак у вачах
І галаву маю да долу нахіляе.
Бягуць слязінкі па шчаках,
Адна другую даганяе.

Штодзень твою усмешку успамінаю
І родны асаблівы голас твой.
Упарта немагчымае чакаю,
Што ты праз цуда вернешся дамоў.

Па вечарам я, як з жывою, размаўляю
І вдчыняю памяці замкі.
Старонкі нашага жыцця гартаю.
Ты побач, на адлегласці працягнутай рукі.

Смуткую я чацверты год,
А боль ад страты не праходзіць.
І адчуванне новых бед і блізкі іх прыход
Вакол мяне усё карагодзіць.

Дзякуй Богу – дачакаўся я унука.
Нажаль, ты не пабачыла яго,
Бо лёс не падлажыў пад цябе рукі.
Відаць, яму было не да таго.

У пошуках рэцепта ратавання,
Каб мець трываласці запвс
Ад стрэсаў і цяжкіх перажыванняў,
У інтэрнэце патануў я і заграз.

Чытаў пра нейкага Рычарда Тодта
І пра трагедыю акцёра Кураўлёва,
Якія трапілі у дэпрэсіі балота,
Пра поспех першага, яго адсутнасць у другога.

Час лечыць, аднак вылячыць не можа.
Перавжыванні аслабеюць праз гады.
Але, калі ён і камусці дапаможа,
Журба і смутак застануцца назаўжды.

Стаміўся я ад суцяшальных слоў,
Парад : – туды, пакуль што, не спяшайся,
А я, паверце, да усяго даўно гатоў,
Хаця мне раяць: – Ты трымайся.

Паслухаўся і загадаў я сам сабе: –
Далоў перажыванні і пакуты.
Здававцца нельга мне у барацьбе,
Бо тут ужо мой гонар закрануты.

Я усё ж дакладна разумею:
Трэба ігнараваць каманду: – “Хэндэ хох”!
І нельга страціць мне надзею
Адправіць роспач за парог.

Калі перажыванні межы пераходзяць,
То трэба быць тады сярод людзей.
Ды слушнасць тут не усе знаходзяць.
Камусці у адзіноце робіцца лягчэй.

Вось зараз я пустэльнікам жыву ,
Хоць раяць ад людзей не адрывацца.
Пакутую сам – на сам і скажу: –
На іншых мне не хочацца раўняцца.

Выходзіць, што мой лад жыцця замкнёны.
Сын маладзец , прадукты, лекі дастаўляе,
Часта наведвае, кантакт працуе тэлефонны.
Чым можа, адным словам, памагае.

Сястра мая амаль штодня тэлефануе.
Ты кажа, братка, не здавайся.
Ды аптымізма, колькі улезе, набірайся.
І аб дадатных зрухах у маём стане інфармуе.

Бязмерна я удзячны ім за дапамогу.
Мне і самому трэба больш старацца.
Паверыць цвёрда у перамогу
І са сваёй праблемай разабрацца.

Малю у Бога даць адтэрміноўку,
Каб мне зямныя справы завяршыць,
Бо я у ліку першых, хто на вечкую «паркоўку»,
Але чаргу сваю магу і прапусціць.

Акрамя помніка, аддам я майму вершу перавагу,
Каб памяць аб табе у словах і граніце зберагчы.
А прыдзе час – я, дарагая, побач лягу.
І Мендэльсона марш над намі прагучыць!

У. Адзiнец


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай