Роднасныя словы
Мяне хвалююць роднасныя словы:
Радня, радзіма, родны, проста род,
Яны ўсяго жыцця майго аснова,
Падмурак тых, чыё імя – народ.
Радзіма ў кожнай кветачцы на лузе,
У кожнай кроплі летняга дажджу,
У громе, што нясе на крылах бусел,
У гэтым вершы, што цяпер пішу.
Радзіма – гэта тата і матуля,
І першы снег, і першая ралля,
І голас прадказальнае зязюлі,
І трэск пад воўчай лапаю галля…
Радзіму бачу ў кожненькім куточку,
У ветра подыху, у шолаху травы,
У першых словах роднага сыночка,
У валасах дачушкі залатых.
Мая Радзіма ў старажытных вежах,
У замкавых прывідах і гярбах,
І нават у даўно забытых межах,
І ў знішчаным у сэрцы слове – страх.
Душой успрымаю роднасныя словы,
Няма мацней жывого пачуцця:
Яны народа роднага аснова,
Яны падмурак роднага жыцця!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию