Спявачка і паэт…

Зімоваю парой сустрэліся з табой
І ў сэрцах ружай, расквітнела лета,
Адкрыты позірк твой чысцюткаю вадой
Струменіўся прасторамі Сусвету.

І я забыць не змог, няхай даруе Бог.
Кахання смак і той чароўны вечар,
Маліўся ў начы над полымем свячы,
Чакаў і трызніў кожнаю сустрэчай.

Ты ж марамі жыла, спявачкаю была,
І музай закаханаму паэту.
Чароўны голас твой лунае над зямлёй,
Каханнем льецца з кожнага куплету.

Спявачка і паэт напоўнілі сюжэт
Шэдэўрамі мастацкага Парнасу,
Іх творчыя агні гараць у вышыні
І зберагаюць таямніцу часу…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай