Да глыбіні душы…
Мы палаем каханнем даўно,
Смак жыцця цеплынёй сэрцы гоіць.
І кахання хмяльное віно
Глыбінёй пачуцця душы мроіць.
Мы і думаць з табой не маглі,
Чым абернецца наша спатканне.
Морам шчасця плывуць караблі,
Асалодай на хвалях кахання.
Прыпеў: 2 разы
Да глыбіні душы, да глыбіні
Кранае ласкай успамінаў час,
Гарыць кахання зорка ў вышыні
І кружыць кружыць асалодай нас.
Нашы мары да зор узышлі,
Да нябёс узляцелі жаданні.
Зорным шляхам сышоў да зямлі
Дар з нябёс – незямное каханне!..
Мы святое ў сэцах знайшлі
І душой назаўжды прыкіпелі,
Смак кахання ў жыцці збераглі,
Кружаць шчасцем пачуццяў арэлі!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию