Рэпэтытар
вольны пераклад на беларускую мову верша “Репетитор” (1922) Сашы Чорнага
(у клясычным правапiсе)
Таня Львова паступала ў мэдыцынскi iнстытут.
Бацька ёй наняў студэнта, даўгавязага, як прут.
I штодзённа вучанiцы, круцячы свой доўгi вус,
Той тлумачыў imperfectum* зь дзеясловамi на “us”.
Таня Львова вельмi дбайна рыхтавала кожны ўрок
I выконвала заданьнi, што даваў ёй пэдагог.
I калi з лацiнскай мовы не даваўся пераклад,
Шпаркi свой кiдала позiрк за акно ў цянiсты сад…
Надта яблыкаў багата на сьцяжынках i ў траве:
Так i трэснула б студэнта па лацiнскай галаве!
__________________________________________
* Мiнулы час (лац.)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию