Я анёлам тваім стану
Я анёлам тваім стану –
Так хачу з табою быць!
Ні адлегласць, ні расстанне,
Нас не змогуць разлучыць.
Пасялюся ў тваім сэрцы,
Там знайшоўся цёплы рай.
Запрасі мяне сагрэцца –
Ні за што не адпускай.
Буду за цябе змагацца,
Стануся тваім святлом.
Калі будзе вельмі цяжка,
Ахіну сваім крылом.
Не дазволю табе плакаць,
Будзем радасна спяваць.
І над ложкам тваім сяду,
Каб уначы з табой чуваць.
Не пакіну цябе ў буры,
Як пярлінку зберагу.
Толькі возьмемся за рукі,
Па жыцці з табой пайду.
Я анёлам тваім стану,
Так хачу цябе любіць.
І запомні – неба мала!
Каб яго ў табе змясціць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Василь Брыль
10.03.2025 - 18:43Ой, якая ты благая!
Прама дрон ажно якісь!
Так шо ты вж взлюбі Маклая,
Бо ты всіх нябёс шырій.