Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вогненны дом

Нашу ў сабе аскепкі
Згарэлага нутра.
Палючае вуголле
Знішчае ўсё да тла.

Расстанне спарадзіла
У душы маёй пажар,
Нішто не патушыла
Яго наступстваў жар.

Няхай агонь іскрыцца,
А боль разносіць дах,
Усё роўна не скарыцца
Пад цяжарам мой прах.

Я буду прабівацца
Скрозь роспачы туман.
Цябе вярнуць, жадаючы,
У агні згараю сам.

Ты выбар мой і толькі,
Яго ўжо не змяніць.
І нават, выгараючы,
Цябе буду любіць.

* * * * * * * * * * * * * *

Дом, які мы збудавалі, –
Вогненны дом…
Мяне спальвае агонь
Неўзаемнай любові.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *