Хiба той вечар мог забыцца
Хiба той вечар мог забыцца?
Кружыўся снег, мяцель мела,
А снег не ведаў i лажыўся,
Там на бярозы ля сяла.
Сядзелi мы ўдвох на лаўцы,
I снег на скронях раставаў/
Сасновы бор у белай шапцы,
На нас з табою пазiраў.
Вiталi ў казцы мы зiмовай,
Аб шчасцi марылi з табою.
Вiсеў сцяной заслон ружовы,
Той марознаю парою.
А мары нашы не збылiся,
Абледзянелi ў вечар той.
Пачуццi нашы засталiся,
Там, на той лавачцы старой.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию