Кастрычнік
Ён ведае, як ударыць з лёту
Халодным наводмаш у твар.
Карункі пад нагамі з лёду
Шклом кінуць – непатрэбны дар.
Яму быць ветлым не да рэчы,
Цяпер зусім іншы настрой.
Цісне ў згарбАчаныя плечы,
Ды жорстка гоніць нас дамоў.
А там святло, цяпло, надзея,
Напой гарачы, коўдра й ты.
І як раптоўна зразумею,
Чаму дагэтуль побач мы.
Чаму, нягледзячы на штосьці,
К табе спяшаюся хутчэй.
І як калісь у маладосці,
Няма сіл адарваць вачэй.
03.10.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию